Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "About the translations / hints for translators".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/translating
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Аўтар: Grigory Rayskin (AI Chatbot For eCommerce)
(Гэта старонка выкарыстоўвае стылі CSS)
Пераклады CSS-старонак, як і большасць іншых перакладаў на Web-сайце W3C, ажыццяўляюццадобраахвотнікамі. Некаторыя пераклады адрозніваюцца высокай якасцю, некаторыя - больш горшыя. Пераклады могуць быць некалькі састарэлымі ў дачыненні да першапачатковага, ангельскага варыянта старонак.
Калі вы шукаеце пераклад тэхнічных спецыфікацый, то лепшым месцам, каб удакладніць яго, з`яўляецца the база перакладаў.Пераклады іншых старонак, падобных гэтай, якія могуць час ад часу змяняцца, як правіла, непасрэдна злучаны з арыгіналам ангельскай старонкі і не размяшчаюцца ў базе дадзеных.
Калі вы заўважылі памылку на якой-небудзь са старонак, калі ласка, паведаміце аб памылцы.
Вялікі дзякуй усім перакладчыкам!
Калі вы жадаеце дапамагчы ў перакладзе адной ці некалькіх старонак, калі ласка, паведаміце нам, адправіўшы электронны ліст на архіўны mail-ліст перакладчыкаў <w3c-translators@w3.org>
Вам не абавязкова быць прафесійным перакладчыкам. Значна лепей, калі вы будзеце перакладаць на сваю родную мову - такія пераклады якасна выкананы. Машынныя пераклады маюць вельмі нізкую якасць, таму, калі ласка, не дасылайце іх да нас.
У большасці, пераклады не хосцяцца на сайце W3C. Калі ў вас ёсць вэб-сайт, на якім вы можаце размясціць ваш пераклад - мы толькі паставім спасылкі. Але, калі вы пажадаеце, мы размясцім ваш пераклад на сайце W3C.
Мы аддаем перавагу сталым спасылкам., таму, калі месцазнаходжанне перакладу можа змяніцца, ці, нават, знікнуць цалкам, будзе лепш, каб вы даслалі гэты дакумент да нас, з мэтай размяшчэння яго на сайце W3C.
Чытачам прасцей, калі арыгінал і пераклад будуць мець адну і тую ж разметку. Гэта азначае, што пераклад павінен выкарыстоўваць тыя стылі, што і арыгінал. Існуюць два спосабы зрабіць гэта:
Калі вы спасылаецесь на файлы стыляў з сайта w3.org, вам неабходна будзе змяніць адносныя спасылкі:
<link rel=stylesheet title="Gold + navbar" href="threepart-f.css"...
на абсалютныя.
<link rel=stylesheet title="Gold + navbar" href="http://www.w3.org/Style/threepart-f.css"...
Некаторыя з гэтых правілаў у табліцы стыляў з'яўляюцца мовазалежнымі. Напрыклад, словы “Local links“, якія вы бачыце ў верхняй частцы правага слупка - з табліцы стыляў. Па гэтаму, калі вы зрабілі лакальную копію стыляў - просім ўключыць адпаведны пераклад гэтых слоў у threepart.css файл.
Правіла, якое трэба ўставіць выглядае так:
div.map:lang(en):before {content: "Local links"}
дзе “en” павінна быць кодам вашай мовы (глядзіце наступны параграф), а тэкст у двукоссях - тэкстам перакладу.
Калі вы выкарыстоўваеце табліцы стыляў з сайта W3C, калі ласка, паведаміце мне , як перакласці гэтыя словы на вашу мову, каб я змог дадаць іх да галоўнай табліцы стыляў.
У рэдкіх выпадках, для спецыфічных моў патрабуюцца змены ў табліцы стыляў.
Увесь тэкст на вэб-старонках, як правіла, павінен мець маркіроўку з назвай мовы, на якім ён напісаны. Гэта больш важна для старонак, якія выкарыстоўваюць стылі з сайта W3C. Таму што, некаторыя з правіл CSS, залежаць ад мовы.
Прынамсі, старонкі павінны мець такі радок напачатку, толькі пасля “doctype” радка:
<html lang="xy">
дзе “xy” трэба змяніць 2-х літарным кодам вашай краіны. Калі 2-х літарны код для вашай краіны не існуе, калі ласка, выкарыстоўвайце 3-х літарны код.
Перакладзены тэкст, галоўным чынам, павінен мець такую ж разметку (тэгі), як і арыгінальны дакумент, калі няма неабходнасці змены разметкі, злучанай з асаблівасцямі напісання слоў на розных мовах.
Гэта частка, калі вы плануеце паставіць пераклад старонак на вашым уласным вэб-сайце (як робяць большасць перакладчыкаў).
Тэкст можа адлюстроўвацца памылкова, калі кадыроўка ў дакуменце паказана хібна. Кадороўка знакаў можа ажыццяўляцца па-байтава. Калі агляднік не ведае правільную кадыроўку, то можа замяніць знакі іншымі літарамі. Нягледзячы на тое, што карыстальнік можа самастойна прызначыць кадыроўку дакументу, лепш калі агляднік будзе ведаць правільную кадыроўку адразу. Дакумент не з'яўляецца валідным (глядзіце далей), калі кадыроўка прызначана хібна.
Стандартныя кадыроўкі - гэта ASCII, ISO-8859-1, UTF-8 і Windows-1252, але таксама існуе і шмат іншых. Калі вы працуяце з дакументам, лепш за ўсё каб кадыроўка адпавядала вашай бягучай кадыроўцы ці UTF-8.
Існуе два спосабы азначыць аглядніку кадыроўку дакумента. Найлепшы спосаб - калі Вэб-сервер аддасць кадыроўку дакумента аглядніку непасрэдна, у той момант, калі агляднік запытае дакумент. Калі Вэб-сервер наладжаны правільна - то вам не трэба нічога рабіць, акрамя як загрузіць дакумент на сервер.
Вы можаце зразумець, ці правільна адсылае Вэб-сервер кадыроўку - праверыўшы дакумент пры дапамозе Валідатара разметцы W3C. Ён выявіць, калі кадыроўка адсутнічае ці няправільная.
Калі ваш Вэб-сервер не адсылае правільную кадыроўку і вы не можаце наладзіць яго - альтэрнатыўны спосаб азначыць кадыроўку, менавіта, ў дакуменце. Вы можаце зрабіць гэта, дадаўшы радок у HEAD дакумента:
<meta http-equiv="Content-type" content="text/html;charset=utf-8">
дзе “utf-8” трэба змяніць правільную кадыроўку дакумента (калі яна не utf-8).
Для большай інфармацыі, аб кадыроўках дакументу глядзіце Кадыроўкі знакаўу W3C міжнароднай частцы W3C.
Большасць перакладаў маюць тую ж самую разметку, што і арыгінал, і толькі адрозніваюцца зместам, з рэдкім выключэннем. Але, пры перакладзе тэксту з ангельскай мовы на мовы двухкірунковыя, як іўрыт ці арабскі, патрэбна дадатковая разметка. Неабходна ўказаць, які тэкст чытаецца справа налева, а які злева направа.
Артыкул Што трэба ведаць пра алгарытм двухкірунковых моў і разметка ўнутры радка Richard Ishida тлумачыць, як яна працуе. Прынцыпы W3C's (усё яшчэ ў распрацоўцы) глядзіце параграф 7 Best Practices for Authoring HTML: Апрацоўка двукірунковых сцэнарыяў.
Аўтарскае Права W3C дазваляе кожнаму чалавеку рабіць пераклады дакументаў, але існуюць некаторыя абмежаванні. Інакш, вы можаце рабіць пераклады, калі вы выразна зазначыце ў перакладзе, дзе арыгінал. І датуль, як вы дазваляеце W3C паўторна публікаваць гэты пераклад. Глядзі, у прыватнасці, частка 5.7 of the IPR FAQ.
Спасылка на арыгінал павінна мець поўны URL, уключаючы .html
напрыканцы (г.зн. не http://www.w3.org/foo
,
а http://www.w3.org/foo.html
.) Глядзі тлумачэнне аб Моўных дамовах далей.
Спецыяльныя правілы прымяняюцца да лагатыпа W3C . Памятайце аб тым, што неабходна выкарыстоўваць арыгінальны URL у атрыбуце SRC, напрыклад:
<a href="http://www.w3.org/"><img alt="W3C" src="http://www.w3.org/Icons/w3c_home"></a>
У большасці выпадкаў, Вэб-сервер W3C вяртае дакументы на ангельскай мове і адлюстроўвае перакладзеныя дакументы, толькі калі карыстальнік сапраўды гэтага захоча, шляхам кліку на адпаведную спасылку. Але, у некаторых выпадках (у некаторых тэкстах, і г.д.) усё наадварот: Вэб-сервер, па змаўчанні, вяртае дакумент на мове карыстальніка, а на ангельскай мове - толькі калі карыстальнік выклікае адпаведную спасылку.
Аўтаматычны працэс звароту карыстальніку старонак на яго мове, завецца моўнай дамовай і з'яўляецца асаблівасцю HTTP. Спосаб працы, прынамсі, на гэтым сайце, складаецца ў тым, што кожны асобны дакумент - гэта асобны URL, які ўтрымоўвае спасылкі на ўсе пераклады. URL, у нашым выпадку, фармуецца выключэннем .html
пашырэння: калі ў нас ангельскі дакумент http://www.w3.org/foo.html
, тады асноўны URL - гэта http://www.w3.org/foo
.
Калі карыстальнік націскае на спасылку асноўнага дакументу, сервер глядзіць на ўпадабаную мову карыстальніка (якую ён перадае з запытам на сам дакумент) і параўноўвае яго запрос са спісам даступных URL. Сервер вяртае неабходны дакумент
Шматлікія агляднікі дазваляюць карыстальнікам канфігураваць моўныя перавагі (вы, нават, можаце мець больш за адну), але, па змаўчанні, асноўная мова - гэта мова меню аглядніка.
У прыватнасці, гэта азначае, што, калі вы жадаеце зрабіць спасылку непасрэдна на
ангельскі варыянт дакумента, вам неабходна зазначыць .html
у канцы.
Як было азначана вышэй, у большасці выпадкаў, сервер W3C звяртае ангельскі дакумент у любым выпадку, нават, калі ў URL не .html
на канцы. Але, ў некаторых выпадках, моўная дамова выконваецца і сервер вяртае URL перакладу.
Пераклады, як і ўсе вэб-дакументы, павінны быць сапраўднымі: яны павінны выкарыстоўваць HTML і CSS паводле адпаведнай спецыфікацыі. Кантрольныя прылады W3C могуць быць выкарыстаны для праверкі дакументаў на памылкі: W3C кантрольная прылада разметкi для HTML часткі і CSS кантрольная прылада для CSS часткі.
Хоць невалідныя дакументы могуць адлюстроўвацца звычайна ў большасці агляднікаў, валідныя дакументы маюць больш шанцаў адлюстроўвацца карэктна ў большасці браўзараў, у будучыні.
Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце Пераклады W3C.